Тайбэй Кіраўнік Тайваню Чэн Шуйбэнь паведаміў, што ў наступным сакавіку разам з выбарамі прэзыдэнта выспы пройдзе рэфэрэндум аб незалежнасьці Тайваню. У гэты чацьвер тайваньскі парлямант ухваліў законапраэкт аб рэфэрэндуме. Ён прынамсі прадугледжвае магчымасьць правядзеньня так званага “абарончага рэфэрэндуму” аб незалежнасьці у выпадку нападу з боку Кітаю. Пэкін лічыць Тайвань тэрыторыяй Кітаю.