Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:12 ]  Сымбалічнай мірнай ізраільска-палестынскай дамовы ня будзе


Ерусалім Палестынскія прадстаўнікі адмовіліся ад удзелу ў падпісаньні сымбалічнай ізраільска-палестынскай мірнай дамовы. Цырымонія павінна была адбыцца ў Жэнэве. Так званая “жэнэўская дамова” была падрыхтаваная ізральскай апазыцыяй і шэрагам палестынскіх палітыкаў. Паластынскія ўдзельнікі адмовіліся браць удзел у падпісаньні пасьля таго, як палестынскі лідэр Ясер Арафат адмовіўся ўхваліць гэтую ініцыятыву. У сваю чаргу з рэзкай крытыкай сымбалічнай дамовы выступіў і прэмьер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон. Ён заявіў, што толькі ўрад можа весьці перамовы з палестынцамі і падпісваць двухбаковыя пагадненьні.
XS
SM
MD
LG