Тбілісі Парлямант Грузіі сёньня зацьвердзіў кандыдатуру новага кіраўніка Цэнтарвыбаркаму. На гэтую пасаду прызначаны Зураб Чыябэрашвілі, кіраўнік няўрадавай арганізацыі “Справядлівыя выбары”. Менавіта гэтая арганізацыя зафіксавала фальсыфікацыі падчас выбараў 2 лістападу і зьвянулася з зыскам у пракуратуру.
Сёньня ў Грузіі сканчаецца тэрмін падачы заяваў кандыдатаў на прэзыдэнта на датэрміновых выбарах, што адбудуцца 4 студзеня. Ужо пададзена 9 заяваў. Лейбарысцкая партыя, якая заняла чацьвертае мейсца на выбарах 2 лістападу, заявіла, што будзе байкатаваць прэзыдэнцкія выбары 4 студзеня. Паводле лейбарыстаў выбары кіраўніка дзяржавы мае права прызначаць толькі парлямант, абраны 2 лістападу.