Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:03 ]  Мушараф дазволіў палёты індыйскіх самалётаў над Пакістанам

Ісламабад Пакістанскія ўлады скасавалі забарону на палёты індыйскіх пасажырскіх самалётаў над сваёй тэрыторыяй. Паводле словаў пакістанскага прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа гэта - жэст добрай волі напярэдадні перамоваў пра адноўленьне транспарттных сувязяў паміж дзьвюма краінамі. Гэтыя перамовы пачнуцца ў Дэлі. На гэтым тыдні пачала дзейнічаць дамова пра спыненьне вагню на лініі, што падзяляек Кашмір на пакістанскую і індыйскую часткі. Індыя адмоўляецца ад мірных перамоваў з Пакістанам наконт Кашміру, Дэлі абвінавачвае Ісламабад у падтрымцы мусульманскіх сэпаратыстаў у Кашміры. У ХХ стагодьдзі Індыя і Пакістан двойчы ваявалі за Кашмір.
XS
SM
MD
LG