Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:58 ]  Гішпанія і Японія працягнуць дапамагаць аднаўленьню Іраку


Багдад Учора каля Багдаду былі забітыя 7 супрацоўнікаў гішпанскай выведкі, адзін быў паранены. Машына выведчыкаў была абстраляная з гранатамёта. На поўначы Іраку каля Тыкрыту былі забітыя два японскія дыпляматы. Сёньня кіраўнікі ўрадаў Гішпаніі і Японіі – Хасэ Марыя Аснар і Дзюньіціра Каідзумі заявілі, іх краіны працягнуць удзел у аднаўленьні Іраку нягледзячы на гібель сваіх грамадзянаў. Учора ж каля Багдаду загінулі два амэрыканскія салдаты і адзін быў паранены. Ваены канвой патрапіў у засаду і быў абстраляны з аўтаматаў і гранатамётаў.
XS
SM
MD
LG