Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:49 ]  Сем супрацоўнікаў гішпанскай выведкі загінулі ў Іраку

БАГДАД. Сем супрацоўнікаў гішпанскіх спэцслужбаў загінулі сёньня паблізу гораду Сувайра, за 45 кілямэтраў на поўдзень ад Багдаду. Целы выведнікаў былі выяўленыя вечарам вайскоўцамі кааліцыі. Раней сёньня на захадзе Іраку ў горадзе Рамадзі амэрыканскія салдаты арыштавалі звыш 40 чалавек, падазраваных у дачыненьні да нападаў на салдатаў кааліцыі. Кіроўчая рада Іраку абмеркавала сёньня патрабаваньні мусульманаў-шыітаў неадкладна правесьці выбары ў мясцовыя органы ўлады. Гэтым тыднем духоўны лідэр шыітаў аятала Алі аль-Сыстані адкінуў амэрыканскі плян паступовай перадачы ўлады ў краіне іракцам.
XS
SM
MD
LG