Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:39 ]  Ізраіль адхіліў крытыку генэральнага сакратара ААН


ТЭЛЬ-АВІЎ. Ізраіль адхіліў крытыку генэральнага сакратара ААН Кофі Анана з прычыны будаваньня загараджальнага муру на Заходнім беразе Ярдану. Ізраільскія ўлады заяўляюць, што мур канечне патрэбны, бо ўлады Палестынскай аўтаноміі ня чыняць належных захадаў супраць тэрарыстычных груповак. У сваю чаргу палестынскі прэм’ер-міністар Ахмэд Курэй выключыў сёньня магчымасьць перамоваў з Ізраілем да таго моманту, пакуль ня будзе спынена будаваньне загараджальнага муру на Заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG