СТАМБУЛ. Турэцкая паліцыя паінфармавала пра арышт падазраванага ў арганізаваньні выбуху ў стамбульскай сынагозе “Бэт Ізраэль” 12 лістапада. Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што падазраваны быў затрыманы пры спробе пакінуць краіну. Пасьля затрыманьня яго
даставілі на месца злачынства для правядзеньня сьледчага экспэрымэнту.
У лістападзе ў выніку чатырох тэрактаў у Стамбуле загінулі больш як 50 чалавек.