ЛЁНДАН. Улады Вялікабрытаніі далі палітычны прытулак Ахмэду Закаеву – былому прадстаўніку чачэнскага лідэра Аслана Масхадава. Пра гэта паінфармавала сёньня брытанскае Міністэрства ўнутраных справаў. Закаеў знаходзіцца ў Вялікабрытаніі зь леташняга сьнежня. Неўзабаве пасьля прыбыцьця ў Лёндан Закаеў зьвярнуўся з просьбаю даць яму прытулак. У лістападзе сёлета брытанскі суд адмовіўся здаволіць запыт Генэральнай пракуратуры Расеі аб выдачы Ахмэда Закаева. Кіраўнік расейскага МЗС Ігар Іваноў рэзка скрытыкаваў сёньня рашэньне брытанскіх уладаў даць прытулак Закаеву.