Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:14 ]  Грузія выказала прэтэнзіі да расейскіх уладаў


ТБІЛІСІ. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ выказала прэтэнзіі да расейскіх уладаў у сувязі з правядзеньнем у Маскве сэрыі сустрэч зь лідэрамі Аджарыі, Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі. “У Расеі была б аналягічная рэакцыя, калі б у Тбілісі былі запрошаныя кіраўнікі аўтаномных суб’ектаў Расеі”, – заявіла Бурджанадзэ. Міністар абароны Грузіі Давід Тэўсадзэ аб’явіў сёньня пра поўную падначаленасьць грузінскага войска часовым уладам краіны. Тым часам лейбарысцкая партыя Грузіі паведаміла пра намер байкатаваць заплянаваныя на 4 студзеня прэзыдэнцкія выбары. Сёньня ўначы ў сядзібе лейбарысцкай партыі ў Тбілісі адбыўся выбух. Ніхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG