МАСКВА. Як паведаміў сёньня кіраўнік расейскага МЗС Ігар Іваноў, у блізкай будучыні паміж Расеяй і Аджарыяй можа быць устаноўлены бязьвізавы рэжым. У інтэрвію аджарскай тэлевізіі Іваноў заявіў, што Расея не вядзе ніякіх тайных кансультацыяў зь лідэрамі аўтаномных рэспублік, якія ўваходзяць у склад Грузіі. Учора ў Маскве за зачыненымі дзьвярыма прайшлі сустрэчы Іванова з кіраўніком ураду Абхазіі Раулем Хаджымбам і лідэрам Паўднёвай Асэтыі Эдуардам Какойты.