НЬЮ-ЁРК. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан назваў контрпрадуктыўным рашэньне Ізраілю пабудаваць мур абароны на Заходнім беразе Ярдану.
Анан абвінаваціў Ізраіль у парушэньні рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН, якая патрабуе спыніць будаўніцтва. Паводле ААН, у выніку ўзьвядзеньня муру палестынцы будуць пазбаўленыя магчымасьці доступу да шпіталёў, школаў. Ізраіль сьцвярджае, што мур неабходны для абароны ад тэрарыстаў і ягонае будаўніцтва ёсьць непазьбежным.