Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:40 ]  Конрад Адэнаўэр прызнаны найвялікшым немцам усіх часоў


БЭРЛІН. Першы канцлер ФРН Конрад Адэнаўэр прызнаны найвялікшым немцам усіх часоў. Такія вынікі апытаньня, якое праведзенае ў Нямеччыне другім каналам тэлебачаньня - ЦДФ. На другім месцы –рэлігійны рэфарматар Марцін Лютэр. На трэцім –камуністычны філосаф Карл Маркс. Апытаньне прадэманстравала вялікую розьніцу паміж меркаваньнямі жыхароў усходняй і заходняй Нямеччыны. На захадзе абсалютным лідэрам быў Адэнаўэр. На усходзе Карл Маркс. У дзясятку лепшых немцаў увайшлі першадрукар Яганэс Гутэнбэрг, канцлер Бісмарк, науковец Альбэрт Энштэйн
XS
SM
MD
LG