Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:07 ]  Літва: 1 сьнежня абвесьцяць вынікі расьсьледаваньня справы прэзыдэнта Паксаса


ВІЛЬНЯ. Парлямэнцкая камісія літоўскага Сэйму, якая расьсьледуе магчымыя сувязі прэзыдэнта Раландаса Паксаса з крымінальнымі элемэнтамі, 1 сьнежня абвесьціць свае высновы. Старшыня камісіі Алоізас Сакалас лічыць, што прэзыдэнт Паксас, адмовіўшыся адказаць на пытаньні парлямэнтароў, парушыў тым самым закон краіны. Камісія Сэйму мае ў панядзелак падаць на разгляд дэпутатаў некалькі дзясяткаў дакумэнтаў, якія сьведчаць пра незаконную, паводле меркаваньня Сакаласа, дзейнасьць некаторых асобаў з абкружэньня літоўскага прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG