КІШЫНЭЎ. Тысячы людзей удзельнічалі сёньня ў дэманстрацыях у чацьверты дзень пратэстаў супраць прапанаванага Расеяй пляну малдоўска-прыднястроўскага ўрэгуляваньня. Дэманстранты заклікалі таксама да адстаўкі ўраду. Расейскі плян урэгуляваньня прыднястроўскага канфлікту прадугледжвае пераўтварэньне Малдовы ў дэмілітарызаваную фэдэрацыю з шырокай аўтаноміяй для Прыднястроўя, а таксама захаваньне ў рэгіёне на 30 гадоў дзьвюх тысяч расейскіх вайскоўцаў. Расейскі плян скрытыкавалі АБСЭ й Злучаныя Штаты.