Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:36 ]  Буш: іракцы маюць магчымасьць пабудаваць вялікую краіну

Буш: іракцы маюць магчымасьць пабудаваць вялікую краіну БАГДАД. Прэзыдэнт ЗША перакананы, што іракцы маюць магчымасьць пабудаваць вялікую краіну, дзе будуць паважацца правы чалавека й свабода. Пасьля дзьвюхгадзіннага наведаньня Багдаду з мэтаю сустрэцца з амэрыканскімі вайскоўцамі і адсьвяткаваць разам зь імі Дзень падзякі, кіраўнік ЗША вярнуўся дамоў у родны штат Тэхас. З прычынаў бясьпекі ягоны візыт у Ірак трымаўся ў сакрэце - пра яго было паведамлена толькі тады, калі Буш пакінуў Багдад. У часе сьвяточнай вячэры амэрыканскі прэзыдэнт, зьвяртаючыся да суайчыньнікаў-вайскоўцаў, сказаў, што яны змагаюцца з тэрарыстамі ў Іраку, каб не змагацца зь імі на радзіме, у ЗША.
XS
SM
MD
LG