Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:49 ]  Парлямант Грузіі зацьвердзіў дзяржміністрам Жванія


ТБІЛІСІ. Парлямант Грузіі зацьвердзіў дзяржміністрам Зураба Жванія, кіраўніка партыі “Аб’яднаныя дэмакраты”. Новым міністрам унутраных справаў прызначаны Георгі Барамідзэ ад блёку “Бурджанадзэ-дэмакраты”, міністрам фінансаў –Зураб Ногаідэлі, які займаў гэтую пасаду ў 2000-2002 гадах. Зураб Жванія заявіў пра намер бліжэйшым часам накіравацца ў Батумі для перамоваў зь лідэрам Аджарыі Асланам Абашыдзэм. Парлямант, аднак, так і не дамовіўся ў пытаньні тэрміну правядзеньня новых парляманцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG