РЫМ. У Італіі Аляксандра Мусаліні, унучка былога фашыстоўскага дыктатара Беніта Мусаліні, заявіла, што пакідае шэрагі ўльтраправай партыі “Нацыянальны альянс”.
Сваё рашэньне Мусаліні прыняла пасьля выступу лідэра партыі Фіні, які, наведваючы Ізраіль, назваў фашызм “абсалютным злом”. Паводле ўнучкі дыктатара, цяпер яе знаходжаньне ў Нацыяльным альянсе несумяшчальнае з тым прозьвішчам, якое яна мае. Аляксандра Мусаліні мае намер таксама выйсьці з парляманцкай фракцыі “Нацыянальны альянс” і стаць незалежным дэпутатам.