Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:38 ]  Буш павіншаваў амэрыканскіх вайскоўцаў у Багдадзе


БАГДАД. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш зрабіў візыт у Багдад, дзе павіншаваў амэрыканскіх вайскоўцаў з Днём падзякі. Гэта была першая паездка амэрыканскага лідэра ў Ірак. Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што Буш спаткаўся з 600 вайскоўцамі й паўдзельнічаў у традыцыйнай сьвяточнай вячэры. Самалёт амэрыканскага прэзыдэнта прызямліўся на лётнішчы Багдаду з надыходам цемры. Пра візыт Буша нічога не было вядома да апошняй хвіліны. Амэрыканскі прэзыдэнт прабыў у Багдадзе дзьве з паловаю гадзіны.
XS
SM
MD
LG