НАДЖАФ, ІРАК. Лідэр Кіроўчай рады Іраку Джалал Талабані сустрэўся сёньня з кіраўніком шыітаў Вялікім аяталом Алі аль-Сыстанí. У ходзе размовы аль-Сыстані заявіў пра неабходнасьць правядзеньня выбараў ува ўсе адміністрацыйныя й палітычныя органы Іраку. Паводле словаў аяталы, выбары павінны праводзіцца “рукамі іракцаў, а не амэрыканцаў”. Шыіцкія лідэры рэзка крытыкуюць амэрыканскі плян перадачы ўлады іракцам, цьвердзячы, што ў ім належным чынам ня ўлічаныя ісламскія традыцыі. Пазьней сёньня лідэр Кіроўчай рады Іраку Джалал Талабані заявіў, што ўва ўзгоднены з Вашынгтонам плян перадачы іракцам улады будуць унесеныя папраўкі.