Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:44 ]  Ізраіль пойдзе на тэрытарыяльныя саступкі палестынцам


ТЭЛЬ-АВІЎ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што яго краіна змушаная пайсьці на “балесныя тэрытарыяльныя саступкі” палестынцам у імя ўрэгуляваньня блізкаўсходняга канфлікту. Пры гэтым Шарон не паведаміў, якія землі будуць аддадзеныя палестынцам і калі гэта адбудзецца. Днямі Злучаныя Штаты пастанавілі скараціць фінансавую дапамогу Ізраілю. Вашынгтон не задаволены працягам будаваньня габрайскіх паселішчаў і муру, які павінен аддзяліць Ізраіль ад палестынскіх тэрыторыяў. Сёньня раніцаю ізраільскія вайскоўцы застрэлілі трох палестынцаў, якія, на думку ізраільцаў, рыхтавалі тэракт у паласе Газы.
XS
SM
MD
LG