Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:54 ]  Украіна: дэманстранты заклікалі да адстаўкі прэм'ера


КІЕЎ. Тысячы дэманстрантаў сабраліся сёньня каля будынку Вярхоўнай Рады Ўкраіны, патрабуючы адкласьці прыняцьце бюджэту краіны на наступны год. Удзельнікі акцыі, арганізаванай супольна кааліцыяй “Наша Україна”, блёкам Юліі Цімашэнкі й сацыялістычнай партыяй Украіны, заклікалі да адстаўкі прэм'ер-міністра Віктара Януковіча. Апазыцыйныя сілы называюць праект бюджэту на 2004 год “антысацыяльным”. У аўторак украінскі парлямэнт скараціў на 14 працэнтаў памер мінімальнага заробку. Учора прэзыдэнт Кучма падпісаў закон, які ўстанаўляе мінімальную заробную плату ў памеры 38 даляраў. Мінімальны заробак быў зьменшаны праз колькі дзён пасьля павелічэньня ўва Ўкраіне цэнаў на хлеб.
XS
SM
MD
LG