САФІЯ. Брытанская амбасада ў Балгарыі будзе зачыненая з прычыны небясьпекі. Як паведамляе “Ройтэр”, прадстаўнік брытанскага замежнапалітычнага ведамства заявіў, што прыпыненьне працы амбасады ёсьць захадамі перасьцярогі ў зьвязку зь нядаўна атрыманай інфармацыяй. Іншыя падрабязнасьці невядомыя.