ВАШЫНГТОН. ЗША заклікаюць Расею ды іншыя краіны да асьцярожнасьці ў супрацоўніцтве з Іранам у ядзернай галіне. Напярэдадні МАГАТЭ рэзка скрытыкавала Іран за тайныя ядзерныя разпрацоўкі, аднак ўстрымалася ад таго, каб перадаць справу ў Раду Бясьпекі ААН. Паводле прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША, Расея мае права будаваць атамную станцыю ў Іране толькі пры ўмове, што Тэгеран выканае ўсе міжнародныя абавязаньні.