АНКАРА. Прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган абвінаваціў Вялікабрытанію ў тым, што яна не падзялілася з турэцкімі ўладамі інфармацыяй пра магчымыя новыя тэрарыстычныя акты ў Турцыі. Учора брытанскае Міністэрства замежных справаў заявіла, што мае зьвесткі пра рыхтаваныя напады ў Стамбуле й Анкары. Паводле словаў Эрдагана, у тым разе, калі краіны хочуць аб’яднаць сілы ў змаганьні з тэрарызмам, зьвесткі пра рыхтаваныя напады павінны перадавацца не журналістам, а зацікаўленай краіне.