БАГДАД. Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Джэк Стро падкрэсьліў важнасьць як мага хутчэйшай перадачы ўлады ў Іраку мясцоваму насельніцтву. На думку Стро, такая перадача ўлады можа прадухіліць распад Іраку. Раней сёньня амэрыканскія вайскоўцы арыштавалі ў горадзе Самара жонку й дачку Ізата Ібрагіма Аль-Дуры, аднаго з высокапастаўленых паплечнікаў Садама Хусэйна. Імя Аль-Дуры стаіць пад нумарам шэсьць у амэрыканскім сьпісе вышукваных чыноўнікаў рэжыму Хусэйна. Мінулым тыднем Злучаныя Штаты паабяцалі 10 мільёнаў даляраў за злаўленьне Аль-Дуры.