ТБІЛІСІ. Міхаіл Саакашвілі абвешчаны сёньня адзіным кандыдатам у прэзыдэнты Грузіі ад асноўных апазыцыйных партыяў краіны – “Нацыянальнага руху” й блёку “Бурджанадзэ – дэмакраты”. Саакашвілі заявіў пра гатовасьць аб’яднанай апазыцыі ўзяць уладу ў краіне:
“Я гатовы да перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах у Грузіі. Мы гатовыя здабыць абсалютную бальшыню мандатаў на маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах. Мы пастанавілі, каб сьпіс нашых кандыдатаў ачоліла Ніно Бурджанадзэ – найбольш прывабны палітык у Грузіі”.
Паводле выбарчага закону Грузіі, да заўтра кандыдаты ў прэзыдэнты павінны сабраць у сваю падтрымку ня менш за 50 тысяч подпісаў выбарнікаў.