БРУСЭЛЬ. Генеральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан перасьцярог ЭЗ ад спробаў канкураваць з ваеннай магутнасьцю ЗША. Робэртсан чарговым разам зкрытыкаваў прапанову Францыі і Нямеччыны стварыць эўрапейскія абаронныя структуры па-за рамкамі НАТО. Выступаючы перад дэпутатамі Эўрапарляманту Робэртсан назваў Эўропу калосам на гліняных нагах зь вялікімі, але бездапаможнымі войскамі. У сьнежні Робэрстан пакідае пасаду генеральнага сакратара НАТО.