Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:17 ]  Расейскі плян што да Прыднястроўя адкладзены


КІШЫНЭЎ. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін адмяніў сёньня свой візыт у сталіцу Малдовы. Меркавалася, што Пуцін прыляціць у Кішынэў для ўдзелу ў падпісаньні прапанаванага Расеяй пляну малдоўска-прыднястроўскага ўрэгуляваньня. Прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін абвясьціў, аднак, што падпісаньне дакумэнту было б дачасным без папярэдняй згоды эўрапейскіх структур. Напярэдадні АБСЭ адмовілася ўхваліць прапанаваны Расеяй плян. Тым часам сёньня ў Кішынэве адбыўся мітынг, удзельнікі якога заклікалі Маскву вывесьці з Прыднястроўя дзьве тысячы сваіх вайскоўцаў. Дэманстранты спалілі перад тэлевізійнымі камэрамі расейскі сьцяг і партрэт Уладзіміра Пуціна.
XS
SM
MD
LG