Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:53 ]  Пашырэньне СНІДу паскараецца з кожным днём


ПАРЫЖ. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя й ведамства ААН у праблемах СНІДу заявілі сёньня, што пашырэньне СНІДУ з кожным днём паскараецца. У супольным дакладзе дзьвюх арганізацыяў адзначаны хуткі рост захворваньня на СНІД ува Ўсходняй Эўропе й Цэнтральнай Азіі. У Афрыцы ровень сьмяротнасьці ад СНІДу застаецца найвышэйшым у сьвеце. Пры гэтым праблема забесьпячэньня афрыканскіх дзяржаваў лекамі, якія могуць падоўжыць жыцьцё ВІЧ-інфэкцыяваным, па-ранейшаму ня вырашаная, – канстатуюць Усясьветная арганізацыя аховы здароўя й ведамства ААН у праблемах СНІДу.
XS
SM
MD
LG