Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:41 ]  Украінскія міратворцы ня едуць у Лібэрыю


КІЕЎ. Вярхоўная Рада Ўкраіны не падтрымала прапановы прэзыдэнта Леаніда Кучмы накіраваць міратворцаў у Лібэрыю. Апазыцыйныя фракцыі прагаласавалі супраць – як вынік, замест патрэбных 226 дэпутатаў за прапанову прэзыдэнта выказаліся толькі 217. Кучма прапаноўваў адправіць у Лібэрыю міратворчы кантынгент колькасьцю да 350 чалавек. Украінскія міратворцы выконваюць цяпер місіі ў Іраку, Косаве, С’ера-Леонэ й Лібане.
XS
SM
MD
LG