ВІЛЬНЯ. Спэцыяльная парлямэнцкая камісія літоўскага Сэйму працягвае расьсьледаваньне магчымых сувязяў абкружэньня прэзыдэнта Раландаса Паксаса з злачыннымі элемэнтамі. Мяркуецца, што камісія абвесьціць свае высновы 2 сьнежня на пленарным паседжаньні Сэйму. У некаторых фракцыях парлямэнту ўжо абмяркоўваецца пытаньне пра вынясеньне імпічмэнту прэзыдэнту краіны. У сваю чаргу Раландас Паксас адкідае ўсе вінавачаньні, называючы іх правакацыяй. Паксас таксама адмаўляецца адказваць на пытаньні парлямэнцкай камісіі. Тым часам пяць галоўных дарадцаў прэзыдэнта ужо сышлі ў адстаўку.