КІЕЎ. Міністры замежных справаў краінаў-удзельніц СНД абмяркоўваюць сёньня ў Кіеве сытуацыю ў Грузіі пасьля адстаўкі прэзыдэнта Шэварнадзэ. У перамовах прымае ўдзел кіраўнік МЗС Расеі Ігар Іваноў, які выступіў пасярэднікам у перамовах паміж Шэварнадзэ і апазыцыяй.