Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:00 ]  Парыскія ўладальнікі тытунёвых кіёскаў пратэстуюць

ПАРЫЖ. У францускай сталіцы адбылася шматтысячная дэманстрацыя ўладальнікаў тытунёвых кіёскаў. Дэманстранты выказвалі сваё абурэньне намерам ураду ўзьняць ад студзеня цэны на цыгарэты – ужо другі раз за апошнія тры месяцы. Удзельнікі акцыі запатрабавалі адстаўкі прэм’ера Рафарэна. Акцыю падтрымалі актыўныя францускія курцы, якія складаюць больш за трэцюю частку насельніцтва краіны.
XS
SM
MD
LG