Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:47 ]  Францыя й Вялікабрытанія імкнуцца палепшыць стасункі


ЛЁНДАН. Сёньня адбылася сутрэча прэзыдэнта Францыі Жака Шырака з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Тоні Блэрам. Асноўнымі пытаньнямі на парадку дня перамоваў былі сытуацыя ў Іраку, эўрапейская абарона й праект эўрапейскай канстытуцыі. Дзьве краіны імкнуцца палепшыць свае дачыненьні, якія значна пагоршыліся ў сувязі з разьбежнасьцямі ў пытаньні вайны ў Іраку. Парыж быў супраць вайны, тады як Лёндан падтрымаў Белы дом і далучыўся да ваенных дзеяньняў. Мяркуецца, што пасьля сустрэчы зь лідэрамі Францыі Тоні Блэр правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Гішпаніі Хасэ Марыя Азнарам.
XS
SM
MD
LG