Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:45 ]  У Багдадзе зачынены офіс тэлеканалу "Аль-Арабія"

БАГДАД. Кіроўчая рада Іраку забараніла працаваць у краіне журналістам тэлеканалу “Аль-Арабія”. Як паведамляе кіраўніцтва тэлеканалу, сядзіба “Аль-Арабіі” ў Багдадзе зачыненая ірацкай паліцыяй. Старшыня Кіроўчай рады Іраку Джалал Талабані паведаміў, што забарона ўведзеная пасьля таго, як тэлекампанія перадала ў эфір запіс звароту, як дапускаюць, Садама Хусэйна, з заклікамі забіваць чальцоў рады. Талабані дадаў, што ірацкія ўлады маюць намер падаць у суд на тэлекампанію, цэнтральны офіс якой месьціцца ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
XS
SM
MD
LG