ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Шэварднадзэ зыйшоў у адстаўку. Ён заявіў журналістам, што зрабіў гэта дзеля таго, каб пазьбегнуць кравапраліцьця. Абавязкі прэзыдэнта часова будзе выконваць сьпікер парляманту мінулага ськліканьня Ніно Бурджанадзэ.
На гэты момант застаецца невядомым месца знаходжаньня экс-прэзыдэнта. Паводле ворганаў бясьпекі, Шэварнадзэ застаўся ў Грузіі. Тым часам амэрыканскі тэлеканал СіЭнЭн перадаў, былы прэзыдэнт выляцеў зкраіны ў невядомым накірунку. Афіцыйны прадстаўнік нямецкага ураду заявіў, што Нямеччына заўсёды гатовая прыняць Шэварнадзэ пры ўмове, калі ён таго пажадае. Сам Шэварднадзэ раней заявіў журналістам, што застанецца ў Грузіі і будзе пісаць мэмуары.