ВАШЫНГТОН. ЗША гатовыя супрацоўнічаць з Ніно Бурджанадзэ, якая заступіла да выкананьня абавязкаў прэзыдэнта Грузіі. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр зачытаў пісьмовую заяву, у якой падкрэсьліваецца, што Вашынгтон падтрымае Бурджанадзэ ў яе намаганьнях захаваць цэласнасьць дэмакратычнага ладу Грузіі.
Як гаворыцца ў дакумэнце, ЗША і міжнародная супольнасьць гатовыя падтрымаць новы ўрад Грузіі і ў правядзеньні свабодных парляманцкіх выбараў.