ЗАГРАБ. На парляманцкіх выбарах у Харватыі, паводле папярэдніх дадзеных, перамогу атрымаў Харвацкі дэмакратычны саюз –ХДС.
Гэта нацыяналістычная партыя, заснаваная былым прэзыдэнтам Харватыі Туджманам. Яе сябры ўжо атрымалі 72 месцы ў парляманце. Правацэнтрысткая кіроўная кааліцыя прэміера Рачана атрымала 65 месцаў. Пра гэта паведаміла дзяржаўная выбарчая камісія.