Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:50 ]  Пакістанскі ўрад спыніў агонь у Кашміры


Ісламабад Пакістан абвесьціў пра аднабаковае спыненьне агню на лініі, што падзяляе тэрыторыю штату Кашмір на індыйскую і пакістанскую часткі. Кіраўнік пакістанскага ўраду Зафарулла Джамалі адддаў загад войскам захоўваць замірэньне і паведаміў, што яго ўрад гатовы распачаць перамовы пра аднаўленьне транспартных сувязяў паміж Індыяй і Пакістанам. Дэлі абвінавачвае Ісламабад у фінансаваньні, ўзбраеньні і падрыхтоўцы кашмірскіх сэпаратыстаў.
XS
SM
MD
LG