Загрэб У Харватыі сёньня праходзяць парляманцкія выбары. Асноўная барацьба разгортваецца паміж правацэнтрысцкай кааліцыяй цяперашняга кіраўніка ўраду Івіцы Рачана і апазыцыйным Харвацкім дэмакратычным саюзам. Дэмакратычны саюз – нацыяналістыная партыя, створаная былым прэзыдэнтам Франья Туджманам, імкнецца выкарыстаць незадаволенасьць насельніцтва рэформамі ўраду Рачана. Аднак і ўрадавая кааліцыя, і апазыцыя заяўляюць, што маюць на мэце ўступленьне Харватыі ў Эўрапэйскі Зьвяз.