Багдад Тры амэрыканскіх салдата загінулі сёньня ў Іраку. Двое былі забітыя ў Масуле, яшчэ адзін вайсковец загінуў і трое былі параненыя ў выніку нападу на аўтакалёну каля гораду Баакуба.
Учора ўвечары амэрыканская авіяцыя нанесла ўдары па пазыцыях супраціву каля гораду Самарра ў цэнтральным Іраку. Таксама ўчора ўвечара ў Кіркуру з мінамётаў было абстралянае прадстаўніцтва нафтавай кампаніі. Тры супрацоўнікі кампаніі былі параненыя.
Ня меньш як 16 чалавек былі забітыя ўчора ў выніку нападаў на паліцэйскія пастарункі каля Багдаду. Усе загіблыя – іракцы.