ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Эдуард Шэварнадзэ заявіў, што сілавыя ведамствы возьмуць пад кантроль сытуацыю ў краіне, калі новаабраны парлямант не зацьвердзіць да 23 лістапада прэзыдэнцкі загад аб увядзеньні надзвычайнага становішча. Перадаецца, што на базе міністэрства абароны Грузіі прыводзіцца ў баявую гатоўнасьць цяжкая тэхніка. Тым часам апазыцыя заяўляе, што сілавыя структуры практычна не падпарадкоўваюцца Шэварнадзэ.