НЬЮ-ЁРК. Калі б прэзыдэнцкія выбары ў ЗША адбыліся сёньня, бальшыня амэрыканцаў прагаласавала б за цяперашняга прэзыдэнта Джорджа Буша, аддаючы яму перавагу перад кандыдатамі ад дэмакратычнай партыі. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага супольна тэлекампаніяй CNN і часопісам “Time”. Рэспандэнтам было прапанавана выбраць паміж Бушам і адным з прадстаўніком дэмакратаў – Уэсьлі Кларкам, Джонам Керы, Джозэфам Лібэрманам, Говардам Дынам або Джонам Эдвардсам. Менш за ўсіх прайграў Бушу Кларк (49 працэнтаў супраць 42).