Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:09 ]  Пэнтагон плянуе прысутнасьць у Іраку


НЬЮ-ЁРК. Сто тысяч амэрыканскіх салдатаў застануцца ў Іраку да пачатку 2006 году, – паведамляе сёньня газэта “New York Times”, цытуючы стратэгічныя пляны Пэнтагону. Амэрыканскія вайсковыя крыніцы інфармуюць пра плянаванае скарачэньне аддзелаў ЗША к траўню наступнага году, калі на месцы цяперашніх 130 тысяч вайскоўцаў мае застацца 105 тысяч. Намер вайсковых уладаў пакінуць на некалькі гадоў 100-тысячную групоўку сьведчыць, як адзначае “New York Times”, пра разуменьне Вашынгтону, што нармалізацыя ў Іраку запатрабуе нашмат большых, чым меркавалася раней, часу й намаганьняў.
XS
SM
MD
LG