Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:56 ]  Выбухі ў Іраку: новыя ахвяры

БАГДАД. У Іраку ў двух гарадох на поўначы ад Багдаду сёньня раніцаю ўчыненыя напады на аддзяленьні паліцыі. Загінулі сама мала 16 чалавек, каля 20 параненыя. У Баакубе кіроўца-сьмяротнік падарваў замінаваны аўтамабіль пры ўваходзе ў пастарунак. Загінулі 6 паліцыянтаў, 10 чалавек былі параненыя. Праз колькі хвілін аналягічны напад быў праведзены ў горадзе Хан Бані Саад. Там загінулі 6 паліцыянтаў і тры цывільныя грамадзяніны; каля 10 чалавек параненыя. Самалёт паштовай кампаніі “DHL” вымушаны быў зрабіць сёньня аварыйную пасадку на Багдадзкім лётнішчы – пасьля таго, як загарэўся яго рухавік. Паведамляецца, што самалёт быў падбіты ракетаю, пушчанай зь зямлі.
XS
SM
MD
LG