СТАМБУЛ. У Турцыі затрыманыя 18 чалавек, падазраваных у дачыненьні да чацьвярговых тэрактаў у Стамбуле. Прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган пацьвердзіў, што тэрарысты-самагубцы, якія правялі выбухі ў Стамбуле, былі турэцкімі грамадзянамі. У выніку чатырох выбухаў – у мінулую суботу каля стамбульскіх сынагог, а ў чацьвер у брытанскіх консульстве й банку HSBC – загінула звыш 50 чалавек, а блізка 500 было паранена. Турэцкая паліцыя цьвердзіць, што ў ходзе расьсьледаваньня тэрактаў дасягнуты значны прагрэс. Сёньня ў многіх гарадох Турцыі прайшлі “Маршы маўчаньня”, удзельнікі якіх пратэставалі супраць хвалі гвалту й тэрарызму.