Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:17 ]  Першае паседжаньне новага парлямэнту Грузіі

ТБІЛІСІ. Сёньня ў сталіцы Грузіі мае адбыцца першае паседжаньне парлямэнту краіны новага скліканьня. Апазыцыя тым часам заклікае да блякаваньня паседжаньняў і адстаўкі прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварнадзэ. Адзін зь лідараў апазыцыі Міхаіл Саакашвілі выступіў перад грамадзянамі краіны на плошчы Свабоды. Саакашвілі сказаў, што ў Грузіі адбываецца аксамітная рэвалюцыя і заклікаў спэцслужбы ня браць удзел у падзеях. У іншым месцы Тбілісі адбылася праўрадавая дэманстрацыя, большасьць удзельнікаў якой прыехалі з Аджарыі. Лідар Аджарыі Аслан Абашыдзэ падтрымаў Эдуарда Шэварнадзэ.
XS
SM
MD
LG