Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:50 ]  Ірак: чарговыя ахвяры процістаяньня


БАГДАД. Чатыры чалавекі загінулі, а 20 атрымалі раненьні сёньня ўвечары ў выніку выбуху гранаты на поўдні Багдаду, – паінфармавала агенцтва “France-Press”, спасылаючыся на крыніцы ў адным з багдадзкіх шпіталяў. “France-Press” падае, што напад быў скіраваны супраць гандляроў алькаголем. Сёньняшняй раніцаю ў цэнтры ірацкай сталіцы ракетамі былі абстраляныя два гатэлі й будынак міністэрства нафтавай прамысловасьці. Таксама сёньня недалёка ад Багдаду загінулі два вайскоўцы ЗША: іх машыны падарваліся на мінах.
XS
SM
MD
LG