ТБІЛІСІ. Прадстаўнікі грузінскай апазыцыі адмаўляюцца ўдзельнічаць у працы новага парлямэнту, першае паседжаньне якога прызначанае на суботу. Пра гэта паведамілі сёньня прадстаўнікі дзьвюх апазыцыйных партыяў Міхаіл Саакашвілі й Зураб Жванія. Іхныя прыхільнікі пачалі напярэдадні марш у сталіцу, каб правесьці ў Тбілісі масавыя акцыі пратэсту й дамагчыся адстаўкі прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ.
Паведамляецца таксама, што ў грузінскую сталіцу сьцякаюцца сілы прыхільнікаў Шэварнадзэ. Горад інтэнсіўна патрулюецца ўнутранымі войскамі й паліцыяй.